Міністр інфармацыі: У Беларусі абавязкова будзе закон аб інтэрнэце

У Беларусі абавязкова будзе закон аб інтэрнэце. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Ён падкрэсліў, што стварэнне такога дакумента — справа часу.
Па словах Русакевіча, у Беларусі для вывучэння досведу прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ краін СНД і Еўропы створана міжведамасная рэспубліканская працоўная група.

Сабраўшы матэрыялы, вывучыўшы сусветную практыку, працоўная група ўнясе свае прапановы. У прыватнасці, інтэрнэт-версіі перыядычных выданняў павінны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі, лічыць Русакевіч.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі