Міністр Радзькоў не ведае, колькі "штыхоў" налічвае “Белая Русь”

Першы з’езд “Белай Русі”, праўладнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, пройдзе ў красавіку. Пра гэта паведаміў яго старшыня, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.  Ён таксама паведаміў, што ў сярэдзіне лютага адбудзецца першае паседжанне Рэспубліканскай рады арганізацыі, дзе будзе разгледжаны праект праграмы грамадскага аб’яднання. Радзькоў сцвярджае, што суполкі “Белай Русі” на цяперашні момант ужо існуюць ва ўсіх раёнах краіны .

У рамках аб’яднання плануецца стварыць моладзевае крыло. На пытанне “Інтэрфакса”, колькі ж людзей цяпер налічвае “Белая Русь”, Радзькоў пакуль не гатовы адказаць, бо “падлік працягваецца”.

Нагадаем, многія эксперты разглядаюць “Белую Русь”, як будучую прапрэзідэнцкую партыю, якая на выбарах у Палату прадстаўнікоў паспрабуе атрымаць значную частку дэпутацкіх мандатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі