Міністр унутраных спраў Навумаў: Затрымана каля 80 чалавек

Каля 80 чалавек былі затрыманыя ў Мінску падчас акцыі апазіцыі. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Паводле яго словаў, "у асноўным гэта падлеткі і моладзь" і большасць з іх былі затрыманыя на перакрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці.

Навумаў сцвярджае, што падставай для затрымання людзей з'яўлялася "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама аказанне супраціўлення супрацоўнікам праваахоўных органаў".

Міністр сцвярджае, што непаўнагадовых сёння адпусцяць, а астатніх заўтра чакаюць суды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі