Міністр унутраных спраў не будзе спаць, пакуль не раскрые справу аб выбуху
Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ўладзімір Навумаў заяўляе, што раскрыццё злачынства, звязанага з выбухам у Мінску 4 ліпеня, з'яўляецца прыярытэтнай задачай МУС на наступны год.
"Да таго часу, пакуль выбух, які адбыўся 4 ліпеня, не будзе раскрыты, я не лягу спаць і не пайду ў адпачынак", - заявіў Навумаў. Пры гэтым ён адзначыў, што меры бяспекі падчас навагодніх святаў у Беларусі і, у прыватнасці, у Мінску будуць дастаткова сур'ёзнымі.
Як паведамляе "Інтэрфакс", беларуская міліцыя прыведзеная на ўзмоцнены рэжым нясення службы з 24 снежня, і ён працягнецца да 12 студзеня 2009 года.