Міністр юстыцыі ўвайшоў у склад “Белай Русі”?

На ўстаноўчым з'ездзе грамадскага абяднання “Белая Русь”, які прайшоў на гэтыя выходныя, кіраўніком будучай партыі ўлады быў абраны міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Цікава тое, што ў першых шэрагах прысутнічаў і міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. Аднак менавіта гэты чалавек вырашае ў нашай краіне, быць ці не быць любой грамадскай арганізацыі, партыі ці руху.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Віктара Гумінскага, кіраўніка аргкамітэту “Белай Русі” і дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

Ён паведаміў, што спадар Галаванаў не стаў сябрам арганізацыі, а прыйшоў дзеля таго, каб на ўласныя вочы пракантраляваць ход арганізацыі "партыі падтрымкі прэзідэнта":

“Мы запрашалі міністраў, але яны былі не як дэлегаты, а як запрошаныя ўдзельнікі. Быў міністр юстыцыі дзеля таго, каб не сталі потым гаварыць, што ў нас няправільна нешта праводзіцца ці не так, як трэба.

Таму што рэгістравацца “Белая Русь” будзе ў Міністэрстве юстыцыі. Непасрэдна подпіс будзе ставіць сам Галаванаў. Вось і запрасілі яго, каб ён упэўніўся, што ў нас ўсё робіцца згодна з законам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі