Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў паказаў ананімку Паўлу Севярынцу
Міністэрства юстыцыі паабяцала даць адказ у справе рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" да 13 траўня. Такая дамоўленасць была дасягнутая падчас сустрэчы заснавальнікаў Паўла Севярынца і Дзяніса Садоўскага з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. Як распавёў Еўрарадыё Дзяніс Садоўскі, падчас размовы міністр юстыцыі паказаў дзіўную ананімку, на падставе якой было адмененае рашэнне пра нерэгістрацыю партыі:
"Яны сказалі, што да іх прыйшоў ананімны ліст і яны нам далі яго пачытаць... Там напісана, што "мы з'яўляемся заснавальнікамі". Хто — невядома. Што "яны абураныя праверкай Мінюста", што "яны былі на ўсіх сходах і гэта пацвярджаюць". І вось на падставе гэтага ліста Мінюст пачаў праверку і адмяніў рашэнне пра нерэгістрацыю".
Нагадаем, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адмовілі ў рэгістрацыі 15 красавіка, а ўжо праз два дні гэтае рашэнне было адмененае і партыя апынулася ў падвешаным стане. БХД з'яўляецца партыяй маладых, сярэдні ўзрост яе сяброў — 35 гадоў.