Міністр замежных спраў Беларусі наведаў Аб’яднаныя арабскія эміраты

Як паведамляе прэс-служба МЗС, у склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім", "Банка развіцця Рэспублікі Беларусь", БелГПП, міністэрстваў эканомікі, прамысловасці, аховы здароўя, унутраных спраў, спорту і турызму, энергетыкі, замежных спраў.

У Абу-Дабі адбылося другое пасяджэнне сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і ААЭ. Беларускую частку камітэта ўзначаліў Макей, эмірацкую - дзяржаўны міністр па замежных справах Анвар Гаргаш. Былі разгледжаныя перспектыўныя напрамкі эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, аховы здароўя, навукі, тэхналогій, фінансаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі