Ministry выдаюць складанку кавераў
Ветэраны індастрыял Ministry, якія амаль развіталіся з публікай пасля выпуску свайго леташняга альбома «The Last Sucker», вырашылі выдаць яшчэ адзін рэліз - складанку кавэраў пад назвай «Cover Up». Кружэлка, выхад якой адбудзецца 1 красавіка, будзе складацца з перапрацоўкі кампазіцый The Doors, Deep Purple, ZZ Top, T.Rex, Rolling Stones і іншых музыкаў, чыя творчасць у свой час моцна ўразіла лідэра Ministry Эла Ёргенсэна.
Дапамалі музыкам ў запісе «Cover Up» франтмэн Fear Factory Бэртан Сі Бэлаў, які выканаў вакальную партыю ў «Under My Thumb» Rolling Stones, паплечнік Ёргенсэна па Revolting Cocks Джош Брэдфард, які ўдзельнічае ў каверы на «Radar Love» Golden Earring, і вакаліст Prong Томас Віктар з перапеўкай «Space Truckin'» Deep Purple.
Таксама ўдзел у запісе альбома прынялі музыкі Static-X Тоні Кампас і Уэйн Стацік.
Сам Эл Ёргенсэн запісаў для дыска панкаўскую інтэрпрэтацыю знакамітай кампазіцыі Луі Армстранга «Wonderful World».
Адначасова з выхадам дыска 1 красавіка стартуе і развітальнае турнэ Ministry па свеце «C U LaTouR».
Турнэ, кампанію ў якім музыкам складуць іх калегі з Meshuggah, пачнецца 25 сакавіка выступам у Ваёмінгу.
Да сярэдзіны траўня Ministry будуць выступаць па Злучаных Штатах, а бліжэй да лета возьмуць удзел у шэрагу еўрапейскіх фэстаў.
Фота: www.releasemagazine.net