Мінкульт папрасіў арганізатараў выступу Rammstein падаць матэрыялы праграмы
Міністэрства культуры папрасіла арганізатараў выступу гурта Rammstein у Мінску падаць матэрыялы канцэртнай праграмы. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на арганізатараў канцэрту. Нагадаем, канцэрт нямецкай гурта Rammstein у беларускай сталіцы арганізуе Палац Рэспублікі. Выступ прызначаны на 7 сакавіка ў комплексе "Мінск-Арэна".
Як паведамляла Еўрарадыё, Грамадскі савет па маральнасці, узначалены Мікалаем Чаргінцом, запатрабаваў арганізаваць папярэдні прагляд выступу Rammstein. На думку Чаргінца, гурт Rammstein прапагандуе гвалт і парнаграфію.