Мінпрамэнэрга РФ абвяргае цану на газ для Беларусі ў 2008 годзе ў $160

Міністэрства прамысловасці і энергетыкі Расіі абвяргае інфармацыю шэрагу СМІ пра тое, што цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе $160 за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на заяву намесніка главы Мінпрамэнэрга Івана Мацёрава, зробленае ім ў Будапешце ў кулуарах паседжання расійска-венгерскіх міжурадавых кансультацыяў. Паводле яго меркавання, цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе прыкладна $125 за тыс. кубамераў. Канчатковую цану “спецыялісты падрыхтуюць з дня на дзень”, дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі