“Мінск-2006” разграміў фінскую “Хонку” ў матчы Адзінай Лігі ВТБ

Баскетбалісты “Мінска-2006” атрымалі першую перамогу ў матчах Адзінай лігі ВТБ, паведамляе БЕЛТА. На пляцоўцы “Мінск-Арэны” падапечныя Андрэя Крываноса сёння разграмілі гасцей з фінскай “Хонкі” з лікам 90:60. У складзе пераможцаў найбольш выніковым быў амерыканскі легіянер Шон Кінг, які набраў 15 ачкоў. У першым паядынку гэтага турніру мінчане саступілі ў гасцях расійскаму УНІКСу з Казані з лікам 54:83. У наступным туры “Мінск-2006” згуляе 12 лістапада ў гасцях з украінскім “Дняпром”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі