"Мінск-арэна" адкрыецца на паўтара месяцы пазней ад запланаванага
Афіцыйнае адкрыццё "Мінск-Арэны" адбудзецца 30 снежня. У гэты ж дзень адкрыецца і канькабежны стадыён. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка Федэрацыі хакея Беларусі Уладзіміра Навумава піша газета “Прессбол”. Падчас урачыстасцяў адбудзецца паўтарагадзінны канцэрт і матч з удзелам хакейнай каманды прэзідэнта Беларусі.
Нагадаем, што "Мінск-Арэну" збіраліся адкрыць на паўтара месяцы раней. "Няма ніякіх сумневаў у тым, што яна адкрыецца 7 лістапада, як і планавалася", — яшчэ ўлетку цытавала Ўладзіміра Навумава агенцтва БелТА. На дзень адкрыцця быў запланаваны матч каманды Аляксандра Лукашэнкі супраць зорак сусветнага хакея.