Мінск і Масква дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты

Мінск і Масква дамовіліся пра пастаўку першай партыі нафты

Беларусь і Расія дамовіліся пра першую пастаўку нафты на беларускія НПЗ. Такім чынам прадпрыемствы змогуць бесперапынна працаваць у студзені. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белнафтахіму". Падкрэсліваецца, што цана, па якой будзе закупацца вугляродная сыравіна, выключае прэмію пастаўшчыкам.

"Сёння афармляюцца дакументы з расійскай кампаніяй на прапампоўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі. Аб'ём сыравіны, якая чакае да пастаўкі ў бліжэйшы час, а таксама назапашаныя рэсурсы, дадуць магчымасць забяспечыць няспынную працу айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў у студзені 2020 года".

Паводле TUT.by, Мінск не задавальняе памер прэміі, якую атрымліваюць расійскія пастаўшчыкі нафты за кожную тону. Цяпер ён складае 10 долараў, і беларускі бок настойвае, каб пастаўшчыкі ўвогуле адмовіліся ад прэміі. У такім выпадку гэта можна будзе разглядаць як частковую кампенсацыю Расіяй падатковага манёўра. Бо цяпер кошты на расійскую нафту выглядаюць для нашай краіны не надта "смачнымі". І калі летась ва умовах падатковага манёўра цана расійскай нафты для Беларусі складала 80% ад сусветнай, то сёння гэта ўжо 83%. 

То бок, калі Беларусь у 2020 годзе ўсё ж набудзе ў Расіі усе 24 млн тон нафты, то выдаткі на прэміі расійскім кампаніям складуць каля 240 мільёнаў долараў. Субяседнік партала, знаёмы з ходам "нафтавых" перамоваў Беларусі і Расіі, кажа, што перамовы вядуцца не толькі з буйнымі расійскімі нафтавымі кампаніямі кшталту "Роснафты", але і невялікімі прыватнымі. Калі дамовіцца з Расіяй не атрымаецца, Беларусь будзе разглядаць магчымасці пастаўкі нафты з суседніх краін: пра сваю гатоўнасць перавозіць вугляродную сыравіну для нас ужо заявілі Літва, Латвія, Украіна і Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі