Мінск ізноў затапіла залева (фота)

Мінск у трэці раз за гэты год запотлены падчас залевы. У вадзе апынуліся дзесяткі аўтамабіляў, рух некаторых маршрутаў грамадскага транспарту спыніўся больш чым на паўгадзіны.





Традыцыйна праблемным раёнам беларускай сталіцы стала Няміга. Агенцтва БелаПАН перадае, што супрацоўнікі МНС эвакуявалі з чатырох тралейбусаў 53 чалавекі. Самі ж тралейбусы апынуліся ў вадзе больш, чым напалову, як гэта ўжо было сёлета 17 траўня.











Некалькі машынаў апынуліся амаль па дахі ў вадзе на скрыжаванні каля 3-й гарадской бальніцы. На вуліцы Леніна ўтварыўся агромны корак з аўтамабіляў, а на Першамайскай сталі трамваі. З будоўлі ўздоўж вуліцы Энгельса брудная вада біла як з брандспойта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі