Мінск наведаюць святары хрысціянскіх канфесій Польшчы, Германіі і Ўкраіны
4 траўня ў Менск прыбываюць чальцы працоўнай групы праекту "Прымірэнне ў Еўропе — заданне для цэркваў у Германіі, Польшчы, Украіне і Беларусі", у склад працоўнай групы ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дэнамінацый хрысціянства .
Падчас візіту ў Беларусь, які будзе доўжыцца да 7 траўня, прадстаўнікі групы сустрэнуцца з кіраўнікамі асноўных напрамкаў хрысціянства — каталіцызму, праваслаўя і пратэстанцызму, а таксама прымуць удзел у багаслоўскай канферэнцыі на тэму выклікаў сучаснасці для хрысціянаў Еўропы, якая пройдзе 6 траўня.
Чакаецца, што ў гэты жа дзень у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы адбудзецца брыфінг з удзелам чальцоў працоўнай групы і глаў хрысціянскіх канфесій у Беларусі.
БелаПАН