Мінск наведвае дэлегацыя Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь — ЕС"

5—7 сакавіка ў Мінску знаходзіцца дэлегацыя Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь — ЕС". Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў. Паводле яго слоў, у склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі праўлення Каралеўскага банка Шатландыі, "ABN Amro", буйных брытанскіх кампаній і юрыдычных агенцтваў. Падчас візіту запланаваны сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам, намеснікам прэм’ера Андрэем Кабяковым, кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, канцэрна "Белнафтахім", Беларускай калійнай кампаніі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадстаўнікамі дзелавых колаў і страхавых кампаній Беларусі.

Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць сумесныя крокі па нарошчванні экспарту беларускіх тавараў на рынак Еўрасаюза, магчымасці супрацоўніцтва ў банкаўскай і страхавой сферах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі