Мінск не выканае даведзенае заданне па ўводзе жылля

Пра гэта заявіў 22 кастрычніка  на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ўладзіслаў Мецеж.  За 9 месяцаў у сталіцы было пабудавана 57% ад прадугледжанага аб'ёму. Пры гэтым чыноўнік заўважыў, што планы па ўводу жытла ў сталіцы завышаныя.

Мецеж: Можа, не трэба столькі жылля ў Мінску будаваць? Можа, трэба развіваць малыя гарады і раёны? Вось і прэзідэнт звярнуў на гэта ўвагу. Хаця, 6 млн, я думаю, будзе.

Аляксандр Лукашэнка сёння запатрабаваў ад Мінгарвыканкама разарваць стасункі з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі, якія цяпер прыпынілі будаўніцтва жылля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі