Мінск не задаволены хуткасцю рэалізацыі "Усходняга партнёрства"

Беларусь не здаволеная хуткасцю, з якой рэалізуецца праект "Усходняе партнёрства". Пра гэта на сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. "Мы вітаем гэтую ініцыятыву", - сказаў пра ЎП кріаўнік МЗС, адзначыўшы, што за апошні час адбылося паглыбленне ўзаемаадносінаў Беларусі і ЕС.

Пры гэтым ён адзначыў, што беларускі бок "не зусім здаволены хуткасцю рэалізацыі гэтага праекту, у развіцці якога Беларусь зацікаўленая".

У сваю чаргу Штэфан Фюле адзначыў, што "Усходняе партнёрства" з'яўляецца самым эфектыўным праектам супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза, паведамляе АФН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі