Мінск нязгодны з рашэннямі, якія прымаюцца на саміце АДКБ
МЗС Беларусі перадаў у Сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы афіцыйную ноту. У ёй адзначаецца, што няўдзел Беларусі ў паседжаннях Савета калектыўнай бяспекі, Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі азначае адсутнасць згоды краіны на прыняцце рашэнняў, разгляданых гэтымі органамі. Як перадае ИТАР-ТАСС, адпаведна гэта азначае і адсутнасць кансенсусу для прыняцця рашэнняў.