Мінск патрабуе ад Расіі адмяніць экспартныя мыты на нафтапрадукты

Расійскі бок зацягвае выкананне шэрагу дамоўленасцяў, дасягнутых на перамовах 27 студзеня ў Маскве аб умовах пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь. Пра гэта заявіла намесніца начальніка ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Наталля Рынкевіч. Па яе словах, віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі Ўладзімір Сямашка і Ігар Сечын падпісалі пратакол, дзе было зафіксавана абавязанне расійскага боку ўрэгуляваць у лютым 2010 года пытанні, датычныя бязмытных паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь. Аднак дагэтуль ніякіх рашэнняў па гэтым пытанні расійскі бок не прыняў, сказала чыноўніца.

Як перадае "Інтэрфакс", Рынкевіч адзначыла, што пакуль расійскі бок разглядае гэтае пытанне, працягвае дзейнічаць даведзенае да расійскіх мытняў указанне першага намесніка кіраўніка Федэральнай мытнай службы Расійскай Федэрацыі аб збіранні з 1 студзеня 2010 года мытаў на нафтапрадукты, якія вязуцца з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі