Мінск разлічвае аднавіць нафтавыя перамовы з Масквой у найбліжэйшы час
Дэлегацыя беларускіх экспертаў разлічвае ў самы бліжэйшы час аднавіць перамовы па ўмовах імпарту нафты з Мінэнерга Расійскай Федэрацыі. Афіцыйны Мінск мяркуе, што расійскі бок адкарэктуе сваю пазіцыю. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла блізкая да перамоваў крыніца. Па словах беларускага эксперта, перамовы будуць адноўленыя 13 ці 14 студзеня ў Маскве.