Мінск упершыню наведае кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакею
5-6 сакавіка беларускую сталіцу наведаюць высокія госці з Міжнароднай федэрацыі хакею. Гэта будзе першы візіт прэзідэнта федэрацыі Рэне Фазела і генеральнага сакратара гэтай арганізацыі Хорста Ліхтнера ў Беларусь. Госці азнаёмяцца з хакейнай інфраструктурай беларускай сталіцы, якая
прэтэндуе на правядзенне сусветнага першынства 2014 года.
Плануецца правесці сустрэчу кіраўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакею са старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым, кіраўніцтвам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Мінск-навіны
Плануецца правесці сустрэчу кіраўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакею са старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым, кіраўніцтвам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Мінск-навіны