Мінскае "Дынама" абыграла мыцішчанскі "Атлант" — 3:2 (відэа)
Гэта быў першы хатні матч беларускай каманды ў новым чэмпіянаце КХЛ.
Усю гульню мінчукі трымалі ініцыятыву ў сваіх руках, забіваючы ў кожным перыядзе па шайбе. Толькі на апошніх хвілінах гульні расійская каманда здолела "размачыць" лік і нават ледзь не дагнала гаспадароў. Аднак гульня ўсё ж скончылася на карысць дынамаўцаў.