Мінскае "Дынама" атрымала пятую запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ
Мінскае "Дынама" працягвае пераможную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сераду дынамаўцы ў гасцях разграмілі маскоўскі "Спартак" — 5:1 (2:1, 2:0, 1:0). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Глазачаў (10-я хвіліна), Дзямагін (16-я), Стась (29-я), Мойжыш (38-я), Генры (54-я). Добра адгуляў матч наш брамнік, навабранец Роберт Эш.
Пасля 18 матчаў на рахунку мінскага "Дынама" 30 ачкоў, у яго 8 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і 1 — па булітах, закінута 55 шайбаў, прапушчана 50, каманда пацярпела 7 паражэнняў у асноўны час. Мінчукі займаюць чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі, другое месца ў дывізіёне Тарасава (на першым — "Северсталь") і сёмае месца ў агульнай табліцы.
Наступную гульню мінскае "Дынама" праводзіць у пятніцу, 22 кастрычніка, у Чарапаўцы з "Северсталью", якая сёння ў цяжкай барацьбе перамагла рыжскае "Дынама" — 4:2.