Мінскае "Дынама" дома пацярпела разгромнае паражэнне ад "Югры"

Мінскае "Дынама" дома пацярпела разгромнае паражэнне ад "Югры"

Мінскае "Дынама" ў сераду правяло чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" дынамаўцы пацярпелі разгромнае паражэнне ад "Югры" (Ханты-Мансійск) — 0:3 (0:1, 0:1, 0:1). Гэта трэцяе паражэнне запар беларускай каманды і ўсе яны з буйным лікам.

"Дынама" займае перадапошняе, 13-е месца, у Заходняй канферэнцыі. Пасля 11 матчаў набрана толькі 14 ачкоў.

25 верасня дынамаўцы прымаюць на сваёй пляцоўцы "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга, пачатак у 19.30.

Фота з твітара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі