Мінскае "Дынама" і "Шахцёр" сёння згуляюць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы
Беларускія клубы пазмагаюцца за выхад у групавы раўнд гэтага еўрапейскага футбольнага турніра.
"Дынама" ў Партугаліі згуляе супраць "Насьянала", пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". На "Барысаў-Арэне" дынамаўцы перамаглі з лікам 2:0.
Салігорскі "Шахцёр" прыме "ПСВ-Эйндховен" з Галандыі, пачатак а 20-й гадзіне. У гасцях беларускі клуб саступіў з лікам 0:1. Тэлетрансляцыя з "Барысаў-Арэны" стане магчымай у выпадку, калі ФК "Шахцёр" і Белтэлерадыёкампанія дасягнуць пагаднення.
На здымку: У атацы дынамавец Ігар Стасевіч. Фота — sb.by