Мінскае “Дынама” зноў прайграла (відэа)
На гэты раз дынамаўцы саступілі “Тарпеда” з Ніжняга Ноўгарада з лікам 0:3.
Шайбы хакеісты “Тарпеда” закідвалі ў першым і трэцім перыядах – двойчы вызначыўся Салмінен, яшчэ адну шайбу закінуў Кулемін. Зараз беларускі клуб займае апошняе 14-месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. На рахунку “Дынама” ўсяго 18 ачкоў.
23 кастрычніка ў гасцях каманда Аляксандра Андрыеўскага будзе гуляць з маскоўскімі аднаклубнікамі.