Мінскае "Дынама" лічаць адным з фаварытаў Кубка Шпенглера

Фаварытамі Кубка Шпенглера букмекеры лічаць хакейную зборную Канады і мінскае "Дынама".  Нагадаем, турнір пачнецца ў суботу ў Швейцарыі. На канадскую каманду, якая пераважна прадстаўленая гульцамі, якія выступаюць у Швейцарыі, біржа ставак Betfair прапануе каэфіцыент 2,1. Шансы мінчукоў на агульную перамогу ацэньваюцца ў 2,9.

Як паведамляе "Прессбол", у турніры таксама выступяць швейцарскі "Давас", чэшскі "Карлавы Вары" і нямецкі "Мангейм".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі