Мінскае "Дынама" можа ўзначаліць экс-настаўнік "Атавы"

Сёння ў Мінск прыляцеў вядомы паўночнаамерыканскі спецыяліст Джон Пэдак. Як паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь, яго разглядаюць у якасці кандыдата на пост галоўнага трэнера мінскага "Дынама", якое ў наступным сезоне прадставіць краіну ў АЧР - КХЛ. Упершыню галоўным трэнерам у НХЛ Пэдак стаў у 1991 годзе, калі ўзначаліў "Вініпэг Джэтс", і прабыў у гэтай пасадзе аж да 1995 года. Затым ён трэніраваў шэраг клубаў АХЛ, двойчы прыводзіўшы свае каманды да чэмпіёнства. Пасля гэтага ён працаваў у трэнерскім штабе "Атавы", а 6 ліпеня 2007 года стаў ля стырна "Сенатараў". Крыху больш за месяц таму Пэдак быў адпраўлены ў адстаўку, паведамляе сайт "Чемпионат.ру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі