Мінскае "Дынама" пацярпела другое запар паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі

Футбалісты мінскага "Дынама" пацярпелі другое запар паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе. У матчы 27-га тура ў Наваполацку яны прайгралі "Нафтану" з лікам 0:2. На 13-й хвіліне пасля розыгрышу штрафнога ўдара гол забіў Валерый Жукоўскі, а на 71-й вызначыўся Сяргей Паліцевіч. Нагадаем, у мінулым туры дынамаўцы на сваім полі прайгралі "Віцебску" — 0:2. Праўдападобна, мінскае "Дынама" ўжо не паўдзельнічае ў барацьбе за ўзнагароды сёлетняга чэмпіянату.

Сёння таксама пройдуць матчы "Шахцёр" (Салігорск) — "Дняпро" (Магілёў; пачатак а 17-й гадзіне) і "Нёман" (Гродна) — БАТЭ (Барысаў; пачатак а 19-й гадзіне).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі