Мінскае "Дынама" падпісала брамніка, які правёў 140 хвілін у НХЛ

Тэйлар нарадзіўся ў Англіі, у горадзе Плімут. У 2004 годзе ён быў задрафтаваны "Лос-Анджэлес Кінгз", але ў НХЛ згуляў за клуб толькі 20 хвілінаў у сезоне 2008 годза. 

Асноўную частку сваёй кар'еры ён гуляў у АХЛ і больш нізкіх паўночнаамерыканскіх лігах. У сезоне 2010/2011 ён нават ездзіў у Нямеччыну, дзе згуляў 28 матчаў за "Гамбург Фрызерс". Свой другі матч у НХЛ Тэйлар правёў праз пяць гадоў пасля дэбюту — у "Калгары Флэймз". Але і там ён згуляў ўсяго два матчы, піша "Комсомольская правда"

Потым хакеіст працягнуў кар'еру ў шведскім клубе "Фер'естад", дзе гуляў мінулы сезон. У 16 матчах рэгулярнага чэмпіянату яго каэфіцыент надзейнасці склаў 2.32, а працэнт адбітых кідкоў — 91.8%. Акрамя таго, на яго рахунку адзін "сухі" матч у плэй-оф і срэбраны медаль нацыянальнага першынства Швецыі. 

Пагадненне з галкіперам разлічанае да канца сезона.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі