Мінскае "Дынама" перамагло чэхаўскі "Візяць" ў чэмпіянаце КХЛ
Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў з трох матчаў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У пятніцу ў Бабруйску дынамаўцы выйгралі ў чэхаўскага "Віцязя" з лікам 4:1 (1:0, 1:1, 2:0). Шайбы ў нашай каманды закінулі Мялешка, Плат і Спірыдонаў (2). Пасля 22 матчаў у нашай каманды 34 ачкі, на яе рахунку 9 перамог у асноўны час, 2 перамогі ў авертаймах, 1 перамога па булітах, 1 паражэнне ў авертайме, 9 паражэнняў у асноўны час, закінута 63 шайбы, прапушчана 59.
Мінскае "Дынама" займае 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 3-е — у дывізіёне Тарасава, 10-е — у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
У нядзелю, 31-га кастрычніка, мінчукі прымаюць у Бабруйску рыжскае "Дынама".