Мінскае "Дынама" перамагло магілёўскі "Дняпро" — 2:1

У нядзелю праходзяць тры матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзін з іх ужо скончыўся. Мінскае "Дынама" перамагло магілёўскі "Дняпро" з лікам 2:1.  Спачатку на 12-й хвіліне вызначыўся Чухлей, у другім тайме бездакорна рэалізаваў пенальці Кісляк (на 69-й хвіліне). Магілёўцы здолелі скараціць разрыў у ліку, на 73-й хвіліне вызначыўся Цярэшчанка.

Салігорскі "Шахцёр" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1.

"Шахцёр" з 42 ачкамі застаўся на трэцім месцы, а мінскія дынамаўцы з 40 ачкамі працягваюць займаць 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі