Мінскае "Дынама" перамагло ў гасцях "Сібір" у матчы КХЛ
Мінскае "Дынама" атрымала перамогу ў сваім першым у 2010 годзе матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У нядзелю ў Навасібірску дынамаўцы выйгралі ў мясцовай "Сібіры" — 2:0 (2:0, 0:0, 0:0). Дзве шайбы запісаў на свой рахунак Джэф Плат (2-я хвіліна, у большасці, 9-я хвіліна). Сёння рыжскае "Дынама" ў Навакузнецку прайграла "Металургу" — 2:3.
Пасля 38 матчаў у мінскага "Дынама" 46 ачкоў. У Заходняй канферэнцыі наша каманда займае 11-е месца (у рыжскага "Дынама" пасля 39 матчаў 47 ачкоў і 10 месца, у "Северсталі" пасля 38 матчаў 49 ачкоў і 9 месца, у "Тарпеда" таксама пасля 38 матчаў 50 ачкоў і 8-е месца), у дывізіёне Баброва апошняе, шостае месца, у агульнай табліцы — 18 месца.
У аўторак мінскае "Дынама" гуляе ў Хабараўску з "Амурам", які ў агульнай табліцы займае 22-е месца.