Мінскае "Дынама" правядзе дабрачынную акцыю

Мінскі хакейны клуб "Дынама" 23 снежня правядзе дабрачынную акцыю. Сталічны клуб наведаюць прадстаўнікі хакейнай каманды з вёскі Орля Гродзенскай вобласці. Кіраўніцтва "бела-блакітных" будзе прымаць гасцей у Палацы спорту. У вёсцы Орля існуе дзіцячая хакейная каманда, якая звярнулася па дапамогу да старшыні Беларускай федэрацыі хакею Уладзіміра Навумава. Дынамаўцы адгукнуліся, і прадстаўнікі каманды з вёскі Орля павязуць дадому хакейны інвентар — канькі і клюшкі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі