Мінскае "Дынама" прайграла "Ак Барсу" — 2:4
У панядзелак, 4 студзеня, мінскае "Дынама" правяло чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" дынамаўцы прайгралі казанскаму "Ак Барсу" — 2:4 (1:1, 1:2, 0:1). Гаспадары пляцоўкі першыя адкрылі лік, ужо на 2-й хвіліне ў большасці вызначыўся Раян Гундэрсан. Аднак госці хутка адыграліся, а ў другім перыядзе выйшлі наперад. Усе намаганні мінчукоў выратаваць гульню аказаліся марнымі.
У дынамаўцаў засталося 63 ачкі пасля згуляных 44 матчаў. Яны займаюць 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, але па страчаных ачках апярэджваюць "Слован" і "Медвешчак", якія займаюць 9-е і 10-е месцы ў турнірнай табліцы.
Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы 6 студзеня, калі будзе прымаць "Ладу" з расійскага горада Тальяці. Пачатак у 19.30.
Фота: hcdinamo.by