Мінскае "Дынама" прайграла, але выйшла на пятае месца ў чэмпіянаце КХЛ

Мінскае "Дынама" ў пятніцу правяло чарговы гасцявы матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У Чарапаўцы дынамаўцы ў авертайме прайгралі мясцовай "Северстали" — 1:2 (0:0, 0:1, 1:0, 0:1).  Мінчукі зраўнялі лік за 18 секунд (!) да заканчэння асноўнага часу, вызначыўся Сяргей Дзямагін. Аднак у авертайме ў меншасці прапусцілі шайбу.

За кошт заваяванага 1 ачка мінскае "Дынама" палепшыла сваё турнірнае становішча. У Заходняй канферэнцыі з 31 ачком мінскія дынамаўцы выйшлі на 3-е месца, у дывізіёне Тарасава наша каманда на другім месцы, а ў агульнай табліцы — на пятым.

На рахунку "Дынама" пасля 19 матчаў 8 перамог у асноўны час, 2 перамогі ў авертайме, 1 перамога па булітах, 1 паражэнне ў авертайме і 7 паражэнняў у асноўны час, закінута 56 шайбаў, прапушчана 52.

Наступны матч наша каманда правядзе ў нядзелю, 24 кастрычніка, у Яраслаўлі супраць "Лакаматыва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі