Мінскае "Дынама" прайграла чарговаму аўтсайдэру — рыжскім аднаклубнікам

Чацвёртае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ пацярпелі хакеісты мінскага "Дынама". 14 лістапада ў Рызе яны прайгралі мясцоваму "Дынама" з лікам 1:4 (0:1, 1:2, 0:1). Адзіная шайба ў мінчукоў на рахунку Мацярухіна і была яна закінута ў меншасці.

Адзначым, што рыжскае "Дынама" — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад". Нядаўна мінскія дынамаўцы прайгралі і аўтсайдэру канферэнцыі "Усход" хабараўскаму "Амуру".

Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе 17 лістапада ў Пецярбургу з лідарам канферэнцыі "Захад" СКА. Пакуль беларускі клуб знаходзіцца на шостым месцы — 43 ачкі пасля 26 гульняў.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі