Мінскае "Дынама" прайграла чатыры выязныя матчы запар у чэмпіянаце КХЛ
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ўсе чатыры выязныя матчы ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У аўторак у Ніжнім Ноўгарадзе дынамаўцы саступілі мясцоваму "Тарпеда" — 2:4 (1:1, 0:3, 1:0). Дзве шайбы ў мінчукоў закінулі Максім Спірыдонаў і Сяргей Дзямагін. 9 кастрычніка мінскае "Дынама" прымае "Лакаматыў" з Яраслаўля.