Мінскае "Дынама" прайграла фінскаму "Ёкерыту" — 2:3 (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў у пятніцу на "Мінск-Арэне".
Лік па перыядах — 1:3, 1:0, 0:0. Шайбы ў мінчукоў закінулі Бэйлен і Веске. Адзначым, што на матчы прысутнічалі 15003 заўзятары.
Нагадаем, у стартавым матчы чэмпіянату КХЛ 4 верасня мінчукі абыгралі ў гасцях "Ёкерыт" у авертайме з лікам 5:4. Цяпер фіны ўзялі рэванш.
6 кастрычніка мінскае "Дынама" згуляе ў Рызе з мясцовымі аднаклубнікамі. 10 кастрычніка на "Мінск-Арэне" дынамаўцы сустрэнуцца са "Слованам".
Фота — ria.ru