Мінскае “Дынама” прайграла масквічам у таварыскім матчы ў Турцыі

У таварыскім футбольным турніры, які гэтымі днямі праходзіць у Турцыі, мінскае “Дынама” прайграла маскоўскаму “Дынама” — 1:3.
Першы гол у вароты беларусаў масквічы забілі ўжо на 8-й хвіліне з пенальці. Падчас гульні расіяне дамінавалі, што прывяло да лагічнай перамогі.

Амаль да канца гульні масквічы перамагалі з сухім лікам 3:0. Толькі на 79-й хвіліне беларусам удалося размачыць вароты саперніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі