Мінскае "Дынама" прайграла на сваёй пляцоўцы "Атланту" — 1:4

Мінскае "Дынама" пацярпела ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі разгромнае паражэнне на сваёй пляцоўцы ад "Атланта" з Маскоўскай вобласці з лікам 1:4 (0:2, 0:1, 1:1). Адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Андрэй Стась, прычым у меншасці.
Дынамаўцы спрабавалі выратаваць гульню і пры ліку 1:3 замянілі варатара (Мезіна) на шостага палявога гульца, але атрымалі чацвёртую шайбу ў свае вароты.

Гэта трэцяе паражэнне запар дынамаўцаў. Наступную гульню наша каманда таксама праводзіць на сваёй пляцоўцы — 2 кастрычніка з піцерскім СКА. Нагадаем, у стартавай гульні чэмпіянату КХЛ мінчукі ў гасцях прайгралі армейцам з лікам 1:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі