Мінскае “Дынама” прайграла на выездзе “Барысу”

Хакеісты мінскага “Дынама” з лікам 3:5 прайгралі ў гасцях казахскаму “Барысу”.

У ходзе гульні “зубры” двойчы вялі ў ліку: першы гол у сустрэчы забіў Дзмітрый Мялешка, а пасля таго як казахі аднавілі раўнавагу, Осі Ваананен зноў вывеў дынамаўцаў наперад ― 2:1.

Аднак потым гульня пайшла ў адны вароты: “Барыс” закінуў тры шайбы, а “зубры” толькі ў апошнія хвіліны здолелі сабрацца і адыграць адзін гол.

У апошнія 20 секунд Коваля замяніў шосты палявы гулец. У выніку казахі закінулі ў пустыя вароты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі