Мінскае "Дынама" прайграла па булітах "Аўтамабілісту" — 3:4 (відэа)

У пятніцу, 30 студзеня, мінскае "Дынама" ў чарговым матчы КХЛ прайграла ў Екацярынбургу па булітах мясцоваму "Аўтамабілісту" — 3:4 (1:0, 0:2, 2:1, 0:0, 0:1). Чычу адкрыў лік на 8-й хвіліне ў большасці. Першы перыяд быў за беларускай камандай, у другім гаспадары пляцоўкі закінулі дзве шайбы.

У трэцім перыядзе Мацярухін і Кулакоў вывелі наперад дынамаўцаў — 3:2. Аднак "Аўтамабіліст" здолеў зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм, у якім закінутых шайбаў не было. Буліты дакладна выконвалі гаспадары пляцоўкі, а Веске і Сцяпанаў іх не рэалізавалі.

Мінскае "Дынама" па-ранейшаму займае пятае месца ў канферэнцыі "Захад". Пасля 50 матчаў каманда мае 88 ачкоў (30 перамог, 20 паражэнняў, закінута 151 шайба, прапушчана 132)

У нядзелю, 1 лютага, мінскія дынамаўцы згуляюць у гасцях з казанскім "Ак Барсам".

Фота: ria.ru, khl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі