Мінскае "Дынама" прайграла па булітах "Сочы" — 2:3
10 студзеня мінскае "Дынама" правяло чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" дынамаўцы прайгралі па булітах "Сочы" — 2:3 (0:0, 0:0, 2:2, 0:0, 0:1).
Як і ў нядаўнім паядынку з "Лакаматывам", першыя два перыяды скончыліся з лікам 0:0. У пачатку трэцяга госці закінулі дзве шайбы (на 41-й і 44-й хвілінах), скарыстаўшыся памылкамі дынамаўцаў у абароне. Неўзабаве Канстанцін Кальцоў адну шайбу адыграў, а пасля закінуў і другую — 2:2! Адзначым, што абодва разы адбылося гэта ў большасці (на 45-й і 58-й).
У авертайме лік не змяніўся, усё вырашылі буліты. Працяглую серыю кідкоў (толькі Веске прамахнуўся тройчы, а закінуў аднойчы) завяршыла рашаючая шайба Марозава. "Дынама" прайграла.
Пасля 47 матчаў у мінчукоў 68 ачкоў, яны дзеляць з "Медвешчаком" 9-10-е месцы ў Заходняй канферэнцыі. 13 студзеня мінскае "Дынама" згуляе ў Магнітагорску з мясцовым "Металургам". Пачатак у 16.30 паводле беларускага часу.
Здымак з архіву. Фота: hcdinamo.by