Мінскае "Дынама" прайграла першы матч фінала Кубка надзеі (відэа)

Госці скарысталі свае моманты і зрабілі гэта ў роўных складах, а мінчукі не здолелі, большую частку матча правялі пасіўна. Дарэчы, на "Мінск-Арэне" прысутнічалі больш за 11 тысяч заўзятараў. Другі матч пройдзе 2 красавіка таксама на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне.

Нагадаем, за перамогу ў "Кубку надзеі" каманды змагаюцца ў серыі з чатырох сустрэч да трох выйгрышаў. Калі па выніках чатырох матчаў лік у серыі стане 2:2, пераможцу вызначаць буліты, інфармуе "Прессбол".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі