Мінскае "Дынама" прайграла санкт-пецярбургскаму СКА — 2:5 (відэа)

Да канца матча дынамаўцы наблізіліся з лікам 2:3. І тады на 58-й хвіліне галоўны трэнеh клуба Любамір Покавіч прыняў рашэнне замяніць брамніка на палявога гульца. У выніку за апошнія дзве хвіліны гульні ў браму мінскага клуба заляцелі яшчэ дзве шайбы — 2:5. 

Нагадаем, на старце дынамаўцы абыгралі ў Хельсінкі ў авертайме "Ёкерыт" — 5:4, пасля ў Рызе саступілі мясцовым аднаклубнікам — 2:4. У Мінску заўзятары пабачаць каманду 12 верасня, калі "Дынама" будзе прымаць "Атлант" з Мыцішчаў.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі