Мінскае “Дынама” прайграла “Северсталі” па булітах (відэа)
У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінчане саступілі супернікам з Чарапаўца — 3:4 (0:0, 3:1, 0:2, буліты — 0:1).
Сустрэча адбылася 18 верасня на “Мінск-Арэне”. “Дынама” гуляла ў складзе: Хауген; Гарошка — Шварны, Калюжны — Шчахура — Сысу; Нагачоў — Бэйлен, Лінгле — Веске — Элісан; Лісавец — Шынкевіч, Мялешка — Кітараў — Кулакоў; Гаўрус — Дрозд — Развадоўскі; Паўловіч.
Пасля шасці гульняў “Дынама” з 9 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 2 перамогі ў асноўны час, 1 — у авертайме і пацярпеў 2 паразы ў аснозны час і 1 — па булітах. Розніца закінутых і прапушчаных шайбаў — 16-19.
Заключны матч хатняй серыі “Дынама” правядзе 20 верасня з ніжагародскім “Тарпеда”, нагадвае БелаПАН.