Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме ЦСКА (відэа)

Лік — 1:2 (0:0, 1:0, 0:1, 0:1).



"Дынама" толькі 6 хвілін вяло ў ліку. На 37-й хвіліне шайбу ў браму гасцей закінуў Артур Гаўрус (у большасці), а на 43-й Мікалай Прахоркін лік зраўняў. У авертайме ЦСКА вырваў перамогу, на 63-й хвіліне вызначыўся Георгій Мішарын.



Такім чынам, каманда Аляксандра Андрыеўскага "зарабіла" ў хатнім матчы толькі 1 ачко. 10 верасня дынамаўцы прымаюць на "Мінск-Арэне" браціслаўскі "Слован", пачатак а 19-й гадзіне.



Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі