Мінскае "Дынама" прайграла ў Рызе на старце чэмпіянату КХЛ (відэа)
Лік — 1:2 (0:2, 0:0, 1:0).
Матч каманды Аляксандра Андрыеўскага з рыжскім "Дынама" аказаўся неадназначным. Першыя два перыяды былі відавочна за гаспадарамі пляцоўкі, якія здолелі закінуць дзве шайбы.
У трэцім перыядзе рыжане спадзяваліся спакойна ўтрымаць пераможны лік, аднак усё змянілася пасля шайбы, якую закінуў Мікфлікер на 47-й хвіліне. Мінчукі паляцелі наперад зраўніваць лік, аднак закінуць другую шайбу не здолелі.
Склад мінскага "Дынама": Лаланд; Крайчак — А. Гарошка, Мікфлікер — Гаўрус — Плат (капітан); Міч — Шынкевіч, Іргл — Суровы — Паўловіч; Чарнавок — Філічкін, Яфіменка — А. Стась — Мялешка; Дадонаў — Кітараў — Кірушчанкаў; Лісавец, Дрозд.
Такім чынам мінскае "Дынама" стартавала ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі 2013/2014 гадоў з паражэння. У нядзелю, 8 верасня, дынамаўцы прымаюць маскоўскі ЦСКА, пачатак а 17-й гадзіне.
Фота — hcdinamo.by